АДСУТНАСЬЦЬ

W Wislawa Szymborska Wislawa Szymborska
0 Altın Yaprak
Яшчэ трохі - і мая мама магла б выйсьці замуж за Зьбігнева Б. са Здуньскай Волі. І калі б мелі дачку - гэта была б ня я. Можа, лепш памятала б імёны і твары, запамінала б мэлёдыі зь першага разу, пазнавала б дакладна любую птушку. Мела б найлепшыя ў клясе адзнакі па хіміі й фізыцы, горшыя трохі - па польскай, але паціху пісала б вершы, нашмат цікавейшыя за мае. Яшчэ трохі - і мой тата ў той самы час мог ажаніцца зь Ядвігаю Р. з Закапанэ. І калі б мелі дачку - гэта была б ня я. Можа, лепей магла б настаяць на сваім. Сьмела давала б нырца на глыбокай вадзе. Схільная паддавацца агульным настроям. Здольная быць у некалькіх месцах адначасова, але рэдка за кніжкай, часьцей на падворку, ганяючы мяч разам з хлопцамі. Можа, абедзьве сустрэліся б нават у той самай школе, у тым самым класе. Але якія былі б зь іх сяброўкі? Нічога агульнага, апрача агульнага здымка, дзе стаялі б далёка адна ад адной. - Дзяўчаткі, станьце вось тут, - казаў бы фатограф. - Ніжэйшыя сьпераду, а вышэйшыя ззаду. І ўсім прыгожа ўсьміхацца, бо зараз вылеціць птушка. Толькі яшчэ палічыце, ці ўсе на месцы? - Так. На месцы. Усе.

Bu metin şairin özgün dilinde (pl) değil, bir çeviridir.

Bu şiire çeviri ekle ·

Bu şiiri puanla

Henüz puan verilmemiş

Yıldıza dokunarak 1–10 arası puan ver

Yorumlar

Yorum yapmak için giriş yapmalısın.

Giriş yap

Bu şiire henüz yorum yapılmamış. İlk sen ol.

Sana daha iyi bir okuma deneyimi sunabilmek için sitemizde çerez kullanıyoruz. Kişisel verilerin KVKK ve GDPR kapsamında işlenir; hangi çerezlere izin verdiğini dilediğin zaman değiştirebilirsin.