Цуд

A Ales Rasanau
0 Altın Yaprak
Рака разлілася і падплыла да самых падворкаў, і рыба, якая раней не хацела лавіцца ні ў якія хітрыя сеткі, цяпер сама давалася ў рукі. Нутром адчуваючы, што насампраўдзе так не павінна быць, што гэта нейкае ашуканства, людзі ў кашы, у мяшкі, у начоўкі паспешліва набіралі ахвотнай, быццам сп'янелай, рыбы, што не знаходзіла месца сабе ў вадзе. I сам я, выпхнуты з чыстых глыбокіх віроў на паверхню, курчуся разам з астатнімі рыбінамі ў пакутах, усёй сваёй безгалосай істотаю крычучы: »Людзі, глядзіце, глядзіце, людзі, калі набліжаецца згуба, яна пасылае перад сабою цуд.«

Bu şiire çeviri ekle ·

Bu şiiri puanla

Henüz puan verilmemiş

Yıldıza dokunarak 1–10 arası puan ver

Yorumlar

Yorum yapmak için giriş yapmalısın.

Giriş yap

Bu şiire henüz yorum yapılmamış. İlk sen ol.

Sana daha iyi bir okuma deneyimi sunabilmek için sitemizde çerez kullanıyoruz. Kişisel verilerin KVKK ve GDPR kapsamında işlenir; hangi çerezlere izin verdiğini dilediğin zaman değiştirebilirsin.