Сербская вёска

A Ales Rasanau
0 Altın Yaprak
Некуды падаў, траціў прытомнасць, поўз, а развіднела - паўсталі з імглы будынкі і выйшлі людзі... - Што гэта за мясціна? - спытаўся я ў першай, у чорнай хустцы, старой жанчыны, з якою сустрэўся на вуліцы ... - Козіцы, сербская веска, - сказала яна і ўступіла ў дзверы адчыненай крайняй хаты, а я гэтаксама за ёю, спрабуючы высветліць, ці далёка ад Козіцаў да сталіцы ... Учора было ў гэтай хаце вяселле, а зараз - рэзрух. Смуткуючы, маладая сядзіць ля акна, і востраць мужчыны нажы на ганку. - Дваццаць чатыры д'яблы, - сказала, адказваючы, старая, і мне было дзіўна чуць аб гэтакай меры шляху, і цяжка было мне даўмецца, ці месцяц- ца ў д'ябле вёрсты, ці, можа, д'яблы ў вярсце. Кожны з прысутных мне нешта хацеў растлумачыць, і спараджала ўсякае слова мноства наступных слоў, а кожная лічба мноства далейшых удакладненняў. Адно маладая сядзела, як і раней, ля акна і моўчкі глядзела некуды ўдалеч.

Bu şiire çeviri ekle ·

Bu şiiri puanla

Henüz puan verilmemiş

Yıldıza dokunarak 1–10 arası puan ver

Yorumlar

Yorum yapmak için giriş yapmalısın.

Giriş yap

Bu şiire henüz yorum yapılmamış. İlk sen ol.

Sana daha iyi bir okuma deneyimi sunabilmek için sitemizde çerez kullanıyoruz. Kişisel verilerin KVKK ve GDPR kapsamında işlenir; hangi çerezlere izin verdiğini dilediğin zaman değiştirebilirsin.