Пункціры

A Ales Rasanau
0 Altın Yaprak
Стаіўся за дрэвам - і для паловы свету стаў толькі дрэвам. • Уранку я выйшаў з дому і ўвесь дзень ішоў у кірунку да сонца. Якім супярэчлівым аказаўся мой шлях!.. • Зімовае сонца. Імкнуцца ўстаць са снежнай пасцелі цені. • Мокне на беразе возера з вудай рыбак - злоўлены язь ловіць ротам дажджынкі. • Лужына. Захапіла жоўты кляновы ліст і зашклілася лёдам: Ейны!.. • Дождж!.. Дождж!.. I дзе ты быў усё лета?! -плачуць сады. • Такая празрыстая далячынь відаць нядаўняе лета. • Далёка ісці... Смакчу няспелую сліву. • Шэпчуцца: ці застацца стаяць у вадзе, ці выйсці усё ж на сушу ... Азёрныя чараціны.

Bu şiire çeviri ekle ·

Bu şiiri puanla

Henüz puan verilmemiş

Yıldıza dokunarak 1–10 arası puan ver

Yorumlar

Yorum yapmak için giriş yapmalısın.

Giriş yap

Bu şiire henüz yorum yapılmamış. İlk sen ol.

Sana daha iyi bir okuma deneyimi sunabilmek için sitemizde çerez kullanıyoruz. Kişisel verilerin KVKK ve GDPR kapsamında işlenir; hangi çerezlere izin verdiğini dilediğin zaman değiştirebilirsin.